Галоўная > Аб фундацыі

Аб Фундацыі

Фундацыя імя Зьмітра Завадзкага гатовая супрацоўнічаць з усімі, хто хоча бачыць Беларусь незалежнай і дэмакратычнай краінай, дзе свабода слова – ня мара, а рэчаіснасьць паўсядзённага жыцьця.


Фундацыя ймя Зьмітра Завадзкага была заснаваная ў памяць аб зьніклым у 2000 годзе беларускім журналісьце Зьмітры Завадзкім. Сям’я й сябры Зьмітра аб’ядналіся, каб зьвярнуцца да першапрычынаў тае трагедыі, падтрымаць беларускіх незалежных журналістаў, якія працуюць у клімаце страху і ціску. А таксама дапамагчы маладым журналістам дасягнуць вышэйшага ўзроўню прафэсіяналізму.

Галоўная місыя Фундацыі складаецца з таго, каб прадоўжыць барацьбу за выяўленьне праўды ў справе аб зьнікненьні Зьмітра й забесьпячэньні дапамогі беларускім журналістам, пакутуючым ад рэпрэсыяў аўтарытарнае беларускае ўлады.

Беларускія журналісты павінныя цьвёрда ведаць: штоб ня здарылася, яны і іхныя сем’і ня застануцца ў бядзе. Ёсьць Фундацыя, куды заўсёды можна зьвярнуцца па дапамогу.

Фундацыя таксама лічыць патрэбным садзейнічаць росту маладых і пачынаючых журналістаў, зладзіць для іх навучаньне, сэмінары і стажыроўкі, а таксама аказваць ім іншую патрэбную дапамогу, у тым ліку і матар’яльную.

Заснавальнік і прэзыдэнт Фундацыі – Сьвятлана Завадзкая, удава Зьмітра Завадзкага. Сьвятлана Завадзкая пачала актыўна ўдзельнічаць у руху за правы чалавека ў Беларусі пасьля зьнікненьня яе мужа. Сьвятлана Завадзкая таксама з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”, каторая аб’ядноўвае родных і сяброў выкрадзеных у Беларусі грамадзкіх дзеячаў.

“Мы мусім прыкласьці максімум высілкаў дзеля таго, каб дапамагчы беларускім незалежным журналістам, а таксама выданьням, у якіх яны працуюць, выжыць”, - кажа Сьвятлана.

Ганаровыя сябры Фундацыі:

  • Жозэф Барэль Экс-Прэзідэнт Эўрапарляманту;
  • Хрыстос Пургурыдзес галава падкамітэту ПАРЭ па правах чалавека, аўтар дакладу “Зьніклыя людзі ў Беларусі” (экс-спэцдакладчык Рады Эўропы па Беларусі);
  • Стывен Нікс (IRI) дырэктар рэгіянальных праграмаў аддзелу Эўразіі “Міжнародны рэспубліканскі інстытут”;
  • Алдзіс Кушкіс віцэ-старшыня дэлегацыі Эўрапейскага парляманту па зносінах з Беларусьсю;
  • Джозэф Маскат віцэ-старшыня дэлегацыі Эўрапейскага парляманту па зносінах з Беларусьсю.

 

Сябры Фундацыі, якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, ня ўказваюцца, з-за пагчымасьці іхнага прасьледаваньня беларускімі ўладамі.

Навiны лютага 2017:< | >
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728