Галоўная > Гісторыя справы > Нацыянальная ганьба

Нацыянальная ганьба

Спадзевы на тое, што пры цяперашняй уладзе знойдуць і пакараюць вінаватых у выкраданьні Зьмітра, няма.

Аб неабходнасьці высьветліць лёс беларускага журналіста, а таксама іншых зьніклых беларускіх апазыцыянэраў увесь час заяўляе міжнародная супольнасьць.

Так, у 2004 годзе Парляманцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю, у якой патрабавала ад беларускіх уладаў правесьці незалежнае расследаваньне па справе Зьмітра Завадзкага, а таксама адправіць Віктара Шэймана, Юрыя Сівакова, Уладзімера Навумава і Зьмітра Паўлічэнку ў адстаўку.

Патрабаваньне раскрыць праўду аб зьнікненьні Зьмітра Завадзкага ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парляманцкай Асамблеі АБСЭ. Міністру ўнутраных спраў Уладзімеру Навумаву, галаве адміністрацыі прэзыдэнта (цяпер старшыня Рады бясьпекі) Віктару Шэйману, былому галаве МУС Юрыю Сівакову і камандзіру СОБРа Зьмітру Паўлічэнку забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу па прычыне таго, што яны падазраюцца ў дачыненьні да зьнікненьня Зьмітра Завадзкага.

Навiны жніўня 2008:< | >
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031