Галоўная > Гісторыя справы > З інтэрвію Зьмітра Завадзкага «Белорусской деловой газете»

З інтэрвію Зьмітра Завадзкага «Белорусской деловой газете»

“Па сьведчаньні кіраўніка часовага прэс-цэнтру МУС, у Шалі маскоўскі АМАП затрымаў чалавека, які прайшоў спэцпадрыхтоўку ў беларускім спэцпадразьдзяленьні “Алмаз”, - сказаў Зьміцер. – Ён ішоў ноччу і нават абутак не замараў. (Справа ў тым, што ў Чачэніі нулёвая тэмпература і паўсюль гліна, таму куды ні пойдзеш – абавязкова на чаравіках наліпае агромністы ком бруду). Значыць, мясцовасьць была яму знаёмая. Бралі ж алмазаўца чацьвёра амапаўцаў у акулярах начнога бачаньня. Калі заламалі рукі, ён сказаў: «Я все равно буду вас, сук, мочить!» Праўда, пасьля сьцьвярджаў, што прыехаў дапамагаць расейцам. Міліцыянты зьнялі гэтага чалавека на відэа, ня ведалі, што зь ім рабіць.На перадавой зь ім не цырымоніліся бы. Адзін з нашых суправаджатых нават вылаяўся: «Мудаки, что сразу его не пришили!» К слову, цяпер у Чачэніі пасьля таго, як возьмуць які-небудзь аб’ект, знаходзяць вельмі шмат сала – кроў, бінты і... сала. А мусульмане сала не ядуць. Адпаведна, гэта кажа аб тым, што на баку баевікоў ваююць славяне. На ўкраінцаў вайскоўцы проста пакрыўджаныя. Беларусаў узгадваюць радзей, але і пра нашых гавораць. А вось што тычыцца Прыбалтыкі, то гэтых, па расповядах, стала менш – там узровень жыцьця другі, а ў Чачэнію едуць з-за грошай”.

Няўжо з-за гэтых фразаў, зусім не сенсацыйных і не нясучых ніякай пагрозы для таго, пра каго распавядаў Завадзкі ў інтэрвію, ня называючы ніякіх канкрэтных прозьвішчаў, можна забіць чалавека?

Навiны жніўня 2010:< | >
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031