Галоўная > Гісторыя справы > Па вэрсіі следства

Па вэрсіі сьледзтва

20 лістапада 2000 году ў СМІ з’явілася інфармацыя ананімнага сьледчага КДБ, які распавёў, хто выкрадаў Зьм.Завадзкага і зь якой мэтай. Сьледчы КДБ пацьвердзіў, што да гэтага маюць дачыненьне супрацоўнікі Службы бясьпекі прэзыдэнта і спецпадразьдзяленьня “Алмаз”.

“07.07.2000 г. Савушкін, Ігнатовіч і Малік у аэрапорце “Менск-2” зьдзейсьнілі выкраданьне Завадзкага. Перад гэтым вялі доўгае назіраньне за домам, дзе пражываў Завадзкі. Суседзі неаднаразова бачылі аўтамабіль Ігнатовіча, які стаяў ля пад’езду. Таксама ёсьць сьведкі, якія бачылі ў аэрапорце машыну Ігнатовіча ў дзень выкраданьня Зьм.Завадзкага.

У аўтамашыне Іганатовіча была знойдзеная рыдлёўка. Па наяўных невялікіх плямах крыві была праведзеная гэномная экспэртыза, якая вызначыла, што кроў належыць менавіта Завадзкаму.
У сапраўдны час ад кіраўніцтва паступіла ўказаньне аб як мага хутчэйшым заканчэньні справы (да канца сакавіка). Кіраўнік апэратыўна-сьледчай групы Навумаў сам у ход сьледзтва ўмешвацца не жадае, указаньне менавіта ад кіраўніцтва пракуратуры. Таксама мы ня выключаем, што дадзеная злачынная група мае адносіны ня толькі да выкраданьня Грачова і Завадзкага, але і да іншых палітычных злачынстваў, у тым ліку і да зьнікненьняў Захаранкі і Ганчара”.

Навiны жніўня 2008:< | >
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031