|
Галоўная > Гісторыя справы > Адкрытым тэкстам Адкрытым тэкстам
Журналіст Павал Шарамет за два дні да пачатку суду па справе Завадзкага наладзіў прэс-канфэрэнцыю ў Маскве, на якой распавёў, што банда Ігнатовіча калі йі мае дачыненьне да выкраданьня яго апэратара, то толькі ў якасьці выканаўцы чужой волі. Заказчыкам злачынства Шарамет назваў сёньняшняга гэнпракурора Беларусі Віктара Шэймана. Вясной 2000 году той займаў пасаду галавы Рады бясьпекі і нібыта быў зацікаўлены ў тым, каб у асобе Завадзкага ліквідаваць сьведку дзеяньня беларускіх спэцслужбаў у Чачэніі. Гэтую інфармацыю Шарамет атрымаў ад былога гэнпракурора Беларусі Алега Бажэлкі, які летам мінулага году ўцёк зь Беларусі ў Расею і некаторы час хаваўся ў адным з манастыроў пад Яраслаўлем. Незадоўга да верасьнёўскіх прэзыдэнцкіх выбараў Бажэлка таксама загадкава вярнуўся ў Менск і адрокся ад сваіх словаў. З тых пор Бажэлка ані слова ня вымавіў на тэму “гучных зьнікненьняў”. Да слова, адразу пасьля агучваньня судовага вэрдыкту па справе Завадзкага, Павал Шарамет, са спасылкай на таго ж Бажэлка, сказаў: “Зьмітра няма ў жывых, яго катавалі, зламалі пазваночнік і вырашылі дабіць – інакш немагчыма было схаваць гэтае злачынства. Ад яго дапытваліся, што яму вядома аб сакрэтных апэрацыях беларускіх уладаў на Каўказе і ў Чачэніі”. |
Апошнiя артыкулы: 07 ліпеня 2010 21 траўня 2010 03 траўня 2010 05 красавіка 2010 02 сакавіка 2010 27 лютага 2010 Iнфармацыйныя партнэры |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||


