Прэмія імя Зьмітра Завадзкага
Прэмія зьяўляецца ўзнагародай за прафэсыйную мужнасьць і барацьбу за свабоду слова. Заснаваньне прэмііПрэстыжная журналісцкая Прэмія ймя Зьмітра Завадзкага “За мужнасьць і прафэсыяналізм” была заснаваная ў 2001 годзе, праз год пасьля выкраданьня ў Менску беларускага апэратара Зьмітра Завадзкага, па ініцыятыве журналістаў Першага каналу (Расея), якія працавалі са Зьмітром, паважалі і любілі яго. Журналісты прапанавалі кожны год уручаць прэмію за мужнасьць і прафэсыяналізм беларускім журналістам. Гэтую ідэю падтрымалі гэнэральны дырэктар тэлеканалу Канстанцін Эрнст і Беларуская асацыяцыя журналістаў. За мінулыя гады прайшло пяць цэрэмоніяў узнагароджваньня й Прэмія была ўручаная 20 лепшым беларускім журналістам, апэратарам, фотакарэспандэнтам і незалежным выданьням. У 2006 годзе да прэміі далучылася заснаваная напрыканцы 2005 году Фундацыя ймя Зьмітра Завадзкага, якая заснавала грашовае ўзнагароджаньне лепшым беларускім журналістам. Выбар намінантаўНамінанты выбіраюцца шляхам абмеркаваньня сьпісу кандыдатур паміж журналістамі Першага каналу, Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Фундацыяй ймя Зьмітра Завадзкага. Імёны пераможцаў зацьвярджае Рада дырэктароў Першага каналу. Прэмія пакуль уручаецца толькі беларускім журналістам, паколькі Зьміцер Завадзкі жыў, працаваў і быў выкрадзены менавіта ў Беларусі. Але ў далейшым гэтай прэміяй могуць быць ушанаваныя й журналісты іншых краінаў, якія адстойваюць свабоду слова ў сябе на Радзіме. |
Апошнiя артыкулы: 15 траўня 2008 10 траўня 2008 03 траўня 2008 14 сакавіка 2008 13 сакавіка 2008 03 сакавіка 2008 I : |


