Галоўная > Навіны

Міністр замежных спраў Польшчы: «Белсат» у цяперашнім выглядзе знікне

www.nn.by | 19 снежня 2016

Міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі расказаў у інтэрв'ю сайту Wpolityce.pl пра далейшыя перспектывы тэлеканала «Белсат».

Вашчыкоўскі падкрэсліў, што пытанне не толькі ў сітуацыі з «Белсатам», паўстала пытанне рэформы TVP Polonia і эфектыўнасці замежнага вяшчання. Акрамя новага тэлепраекту, накіраванага на Беларусь, палякі таксама плануюць запусціць на англійскай мове канал, які будзе асвятляць падзеі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.

Вашчыкоўскі патлумачыў, што беларускія ўлады гатовыя дадаць тэлеканал TVP Polonia ў кабельныя сеткі: «Белсат транслюецца на працягу 10 гадоў, і яго ўплыў на рэальнасць сціплы. Альтэрнатыва ў тым, каб дазволіць перадаваць TVP Polonia для ўсёй тэрыторыі Беларусі».

Новы праект будзе накіраваны на палякаў, якія жывуць у Беларусі, і тых, «хто хацеў бы валодаць польскай». З інтэрв’ю вынікае, што новы тэлеканал не будзе настолькі «апазіцыйным», але затое дасць беларусам магчымасць паглядзець, як жыве сучасная Польшча. «Малюнак варты тысячы словаў, — патлумачыў Вашчыкоўскі. — І беларусы будуць глядзець на Польшчу так, як палякі пры камунізме глядзелі на Захад».

Канчатковае рашэнне аб стварэнні новай рэдакцыі будзе прынята ў бліжэйшыя дні. Але ж беларускую рэдакцыю звальняць пакуль ніхто не збіраецца — Агнешка Рамашэўская ўжо атрымала прапанову высокай пасады ў TVP Polonia, журналісты «Белсату» змогуць працягнуць працу на інтэрнэт-партале альбо рабіць сюжэты для новага канала.

Вашчыкоўскі падкрэсліў, што Польшча мусіць ашчаджаць грошы, каб павялічваць дапамогу сірыйскім бежанцам, а таксама краінам Афрыкі і Азіі.



Навiны лютага 2017:< | >
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728