Галоўная > Навіны

Беларускаму Радыё Рацыя скарочана фінансаванне

www.racyja.com | 23 снежня 2016

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы апублікавала на сайце інфармацыю пра памер сродкаў, якія атрымаюць арганізацыі прадстаўляючыя нацменшасці.

Беларускае Радыё Рацыя З прыведзеных лічбаў вынікае, што Беларускае Радыё Рацыя атрымае 120 000 злотых на перадачы для беларускай нацыянальнай меншасці. Гэта ўдвая менш, чым 3 гады таму, бо ў 2013 радыё атрымала 250 000 злотых.

У 2016 на іх было атрымана 200 000 злотых. Сродкі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі прызначаліся на перадачы „Падляшскі канцэрт пажаданняў”, „З Падляшша родам”, „Краязнаўчыя кропкі”, „Казкі малышам”, „Падляшскі тыдзень”. Кажа праграмны дырэктар нашага радыё Юры Ляшчынскі: – На працягу чатырох гадоў на 60% зменшылася фінансаванне беларускіх перадач, падляшскіх перадач на Радыё Рацыя, перадач для беларускай меншасці. З 2013 перасталі выходзіць перадачы: “Народная аптэка”, “Беларуская маладзёвая”, “Культурнае бязмежжа” ды інш. Што будзе ў 2017 годзе цяжка сказаць, але гэтых сродкаў нашмат менш.

У Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы пададзены праекты на 2017 год на фінансаванне ўжо існуючых перадач, а таксама 4 праекты на новыя перадачы. Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя



Навiны лютага 2017:< | >
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728